Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ата́барыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Уладкавацца дзе-н., размясціцца.

Атабарыліся за лесам, абжыліся.

|| незак. ата́барвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

ата́ва, -ы, ж.

Трава, што вырасла на месцы скошанай у той жа год.

|| прым. ата́ўны, -ая, -ае.

атава́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Атрымаць належны тавар, а таксама ўвогуле купіць што-н.

|| незак. атава́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

атава́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (спец.).

Выдаць ці атрымаць тавар (як выкананне якога-н. абавязацельства).

|| незак. атава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

атаві́зм, -у, м.

Праяўленне ў чалавека, жывёл і раслін прыкмет, што былі ўласцівы іх адцаленым продкам (звычайна пра з’явы выраджэння, ненармальнасці).

|| прым. атавісты́чны, -ая, -ае.

Атавістычныя праяўленні.

ата́ка, -і, ДМ ата́цы, мн. -і, ата́к, ж.

1. Імклівы напад войск на праціўніка.

Адбіць атаку.

2. перан. Рашучы наступ (у спрэчцы, у гульні і пад.).

атакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., каго-што.

Пайсці (ісці) у атаку.

А. праціўніка.

а́там, -а, мн. -ы, -аў, м.

Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая захоўвае яго ўласцівасці і складаецца з ядра і электронаў.

А. кіслароду.

Расшчапленне атама.

|| прым. а́тамны, -ая, -ае і атама́рны, -ая, -ае.

Атамная вага.

Атамная энергія.

Атамная бомба.

Атамная электрастанцыя.

Атамнае ядро.

Атамарны кісларод.

атама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях, які выконвае ваенныя, палітычныя і адміністрацыйныя функцыі.

Станічны а.

2. перан. Важак, завадатар якой-н. групы, банды, шайкі і пад.

А. разбойнікаў.

|| прым. атама́нскі, -ая, -ае.

атама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Шырокая мяккая канапа з падушкамі замест спінкі і з валікамі па баках.