Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заму́рзацца гл. мурзацца.

заму́рзаць гл. мурзаць.

замухры́шка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -шцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -шак (разм., пагард.).

Пра неахайнага, непрыгляднага чалавека.

замуці́цца гл. муціцца.

замуці́ць гл. муціць.

заму́чыцца гл. мучыцца.

заму́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што).

1. гл. мучыць.

2. Мучэннямі закатаваць, давесці да смерці.

З. у засценку.

|| незак. заму́чваць, -аю, -аеш, -ае.

замча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся; зак.

Тое, што і замчаць (у 2 знач.).

замча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. каго-што. Хутка, імкліва завезці, даставіць куды-н.

2. Хутка ідучы, едучы, апынуцца дзе-н.

Мы туды хутка замчым на веласіпедах.

за́мша, -ы, ж.

Вырабленая мяккая і тонкая ворсавая скура з аксамітнай паверхняй.

|| прым. за́мшавы, -ая, -ае.