Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

напрасткі́, прысл.

Па прамой лініі, самым кароткім шляхам.

Пайсці ў вёску н.

напрасця́к, прысл. (разм.).

Тое, што і напрасткі.

напра́ўду, прысл. (разм.).

На самай справе, сапраўды.

Ён н. лепшы спартсмен у класе.

напра́ўшчык, -а, мн. -і, -аў м.

Майстар па напраўцы чаго-н.

Н. брытваў.

|| ж. напра́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

напрацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

Папрацаваць многа, уволю, стаміцца ад працы.

напро́ст, прысл.

Не звязваючы (у снапы), свабодна.

Класці жыта н.

напро́ці, прысл. і прыназ. (разм.).

1. прысл. Тое, што і насупраць, насупроць.

Сядзець н.

2. прыназ. з Р. Прама перад кім-н.

Сын сядзеў н. бацькі.

напру́жанне, -я, н.

1. гл. напружыць.

2. Сканцэнтраванне намаганняў, затрата вялікай энергіі, сіл для ажыццяўлення чаго-н.

Слухаць з напружаннем.

3. Ненатуральнае становішча, напружанасць у якой-н. галіне дзейнасці.

Н. міжнародных адносін.

4. Велічыня, якая характарызуе сілу ціску або расцяжэння, што прыходзіцца на адзінку плошчы цвёрдага цела (спец.).

5. Велічыня, якая характарызуе работу электрычных сіл пры перамяшчэнні электрычнага зараду (спец.).

Электрычнае н.

напру́жаны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца ў стане напружання.

Напружаныя мускулы.

2. Які патрабуе затраты вялікіх сіл, увагі.

Напружаная праца.

Н. час.

3. перан. Складаны, цяжкі, які патрабуе ўрэгулявання.

Напружаныя міжнародныя адносіны.

4. перан. Які выражае напружанне, ненатуральны.

Н. шэпт.

|| наз. напру́жанасць, -і, ж.

напру́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Зрабіць пругкім.

Н. мускулы.

2. перан. Узмацніць, павысіць ступень праяўлення чаго-н.

Н. зрок.

Н. слых.

Н. голас.

Н. памяць.

|| незак. напру́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. напру́жанне, -я, н.