Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нава... (гл. нова...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «нова...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: навагодні, навамодны.

навабра́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Той, хто толькі што прызваны на ваенную службу.

|| прым. навабра́нскі, -ая, -ае.

нава́га, -і, ДМа́зе, ж.

Паўночная марская рыба сямейства трасковых.

|| прым. нава́гавы, -ая, -ае.

наваго́дні, -яя, -яе.

Які мае адносіны да Новага года, да яго святкавання.

Навагодняя ёлка.

навадзі́ць, -ваджу́, -во́дзіш, -во́дзіць; -вадзі́ў, -дзі́ла; зак., каго.

1. Прывесці многа каго-н. куды-н.

2. Павадзіць каго-н. доўгі час.

Н. па лесе.

навадні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца іо́дніцца; зак.

Запоўніцца вельмі вялікай колькасцю каго-, чаго-н.

Рынак навадніўся імпартнымі таварамі.

|| незак. навадня́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца.

навадні́ць, -вадню́, -ні́ш іо́дніш, -ні́ць іо́дніць; -во́днены; зак., што.

Запоўніць вельмі вялікай колькасцю каго-, чаго-н.

Н. рынак таварамі.

|| незак. навадня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. навадне́нне, -я, н.

навадны́, -а́я, -о́е.

1. гл. навесці.

2. Які наводзіць на правільны адказ, дапамагае знайсці яго.

Навадное пытанне.

нава́жыцца, -ва́жуся, -ва́жышся, -ва́жыцца; зак., з інф.

Намерыцца нешта зрабіць, рашыцца на што-н.

Н. сказаць праўду.

Н. пераехаць у другі горад.

|| незак. нава́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

нава́жыць¹, -ва́жу, -ва́жыш, -ва́жыць; зак., чаго.

Узважваючы, нарыхтаваць у якой-н. колькасці.

Н. тону бульбы.

|| незак. нава́жваць, -аю, -аеш, -ае.