нацадзі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цэ́дзіцца; зак.
Цэдзячыся, наліцца ў што-н.
|| незак. нацэ́джвацца, -аецца.
нацадзі́ць, -цаджу́, -цэ́дзіш, -цэ́дзіць; -цэ́джаны; зак., чаго-што.
Цэдзячы, наліць.
Н. квасу.
|| незак. нацэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.
нацалава́цца, -лу́юся, -лу́ешся, -лу́ецца; -лу́йся; зак.
Нацешыцца ўволю пацалункамі.
Даганяючы, не нацалуешся (прымаўка).
нацані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак., што.
Правесці павышэнне цаны (цэн) на што-н.
|| незак. нацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. нацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
на́це, часц.
1. Тое, што і на² (у 1 знач.), толькі пры ветлівым звароце або звароце да многіх.
Н. вам кнігу.
2. Ужыв. пры выказванні здзіўлення, гневу і пад.
Н. ж вам, такое здарэнне!
наце́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Матроская паласатая трыкатажная кашуля, якая надзяваецца на цела.
Матроскі н.
наце́льны, -ая, -ае.
Які носіцца непасрэдна на целе.
Нацельная кашуля.
нацерабі́ць, -цераблю́, -цярэ́біш, -цярэ́біць; -цярэ́блены; зак., чаго.
1. Цярэбячы, нассякаць.
Н. галля.
2. Ачысціць ад лісця, карэння якую-н. колькасць чаго-н. (пераважна пра агародніну).
Н. буракоў.
3. Нарваць якую-н. колькасць ільну.
|| незак. нацярэ́бліваць, -аю, -аеш, -ае.
нацерушы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цяру́шыцца; зак.
1. Насыпацца, высыпацца.
Нацерушылася сена.
2. безас. Нападаць у якой-н. колькасці (пра дробны снег).
|| незак. нацяру́швацца, -аецца (да 1 знач.).
нацерушы́ць, -церушу́, -цяру́шыш, -цяру́шыць; -цяру́шаны; зак., чаго.
1. Насыпаць, рассыпаць у якой-н. колькасці.
2. безас. Тое, што і нацерушыцца (у 2 знач.).
За ноч нацерушыла снегу.
|| незак. нацяру́шваць, -аю, -аеш, -ае.