Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

намага́нне, -я, н.

1. гл. намагацца.

2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што-н.

Прыкласці ўсе намаганні.

намага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. з інф. Старацца што-н. зрабіць.

Н. скончыць работу ў тэрмін.

2. Настойваць на чым-н.

Н. здзейсніць задуму.

|| наз. намага́нне, -я, н.

намагі́льны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца на магіле.

Н. помнік.

намагні́ціць, -нічу, -ні́ціш, -ні́ціць; -ні́чаны; зак., што.

Надаць якому-н. целу якасці магніта.

Н. сталёвы стрыжань.

|| незак. намагні́чваць, -аю, -аеш, -ае.

нама́з, -у, м.

Мусульманскі рэлігійны абрад, пры якім малітва суправаджаецца мыццём рук і рытуальнымі рухамі.

Вячэрні н.

нама́зацца гл. мазацца.

нама́заць гл. мазаць¹.

намазо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Нацерці да мазалёў.

Н. рукі.

|| незак. намазо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

намака́ць гл. намокнуць.

намалаці́цца, -лачу́ся, -ло́цішся, -ло́ціцца; зак. (разм.).

Напрацавацца, малоцячы.

За раніцу намалаціўся ўдосталь.