Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

наха́бнасць, -і, ж.

1. гл. нахабны.

2. Нахабны ўчынак.

наха́бнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Бессаромны, бесцырымонны чалавек.

|| ж. наха́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наха́бніцкі, -ая, -ае.

Н. ўчынак.

наха́бнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Паводзіць сябе нахабна, бесцырымонна.

наха́бны, -ая, -ае.

Які вызначаецца нахабствам, бессаромны, бесцырымонны.

|| наз. наха́бнасць, -і, ж.

Н. у паводзінах.

наха́бства, -а, н.

Нахабны ўчынак, бесцырымоннасць.

Не чакаў я ад яго такога нахабства.

нахадзі́цца, -хаджу́ся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца; зак.

Пахадзіць доўга, уволю.

Нахадзіўся па лесе, што ног не чуе.

нахамі́ць гл. хаміць.

нахамута́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. (разм.).

Нарабіць блытаніны, недарэчных памылак у якой-н. справе.

нахапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., чаго.

1. Захапіць, схапіць многа чаго-н.

Нахапаўся зямлі, колькі хацеў.

2. перан. Павярхоўна, выпадкова засвоіць што-н. (неадабр.).

Н. новых слоў.

нахапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-чаго.

1. Хапаючы, набраць у вялікай колькасці.

Н. лішніх рэчаў.

2. перан. Тое, што і нахапацца (у 2 знач.; неадабр.).