Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

най..., прыстаўка.

Ужыв. пры ўтварэнні найвышэйшай ступені прыметнікаў і прыслоўяў і надае ім значэнне самай высокай ступені якасці, напр.: найлепшы, найчасцей.

найбо́лей, прысл.

Тое, што і найбольш.

найбо́льш, прысл.

Больш за іншых, асабліва.

Н. старанны вучань.

найбо́льшы, -ая, -ае.

Самы вялікі, самы большы.

Н. поспех.

найгра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Уволю пайграць на якім-н. музычным інструменце.

найгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. Сыграць на музычным інструменце многа чаго.

2. што. Перадаць асноўны матыў.

Н. мелодыю.

3. што. Сыграць для гуказапісу.

4. што. Зрабіць лепшым, мілагучным ад працяглай ігры.

Н. скрыпку.

на́йгрыш, -у, м.

1. мн. -ы, -аў. Народная інструментальная мелодыя, часцей танцавальная.

2. Ненатуральнасць, штучная напружанасць у ігры артыста і наогул у паводзінах, манерах.

Дэкламаваць з найгрышам.

Гаварыць шчыра, без найгрышу.

найле́пшы, -ая, -ае.

Самы лепшы.

Н. сябра.

найм гл. наняць.

найма́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая наймае каго-, што-н.

|| ж. найма́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. найма́льніцкі, -ая, -ае.