нае́дак, -дку, м. (разм.).
Тое, чым можна наесціся; пажыва.
Цукеркі — гэта не н.
на́едзь, -і, ж.
Камень на зубах у каня.
Конь дужа стары — бачыш, на зубах якая н.
нае́зд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. гл. наехаць.
2. Прыезд каго-н. куды-н. на нейкі час.
Н. турыстаў.
3. Раптоўны набег, напад вялікай колькасці каго-, чаго-н.
Спусташальны н.
4. у знач. прысл. нае́здам. Прыязджаючы зрэдку і ненадоўга.
Бываў у вёсцы н.
нае́зджы, -ая, -ае (разм.).
Які прыехаў, наехаў адкуль-н.
Н. люд.
нае́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.
1. што і без дап. Праездзіць нейкі час; ездзячы, праехаць пэўную колькасць кіламетраў.
Н. тысячы кіламетраў.
2. што. Частай яздой пракласці, утрамбаваць дарогу.
Н. шлях.
нае́знік, -а, мн. -і, -аў, м.
Чалавек, які добра ездзіць вярхом; спецыяліст па верхавой яздзе.
Цыркавы н.
|| ж. нае́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. нае́зніцкі, -ая, -ае.
нае́сці, -е́м, -ясі́, -е́сць; -ядзі́м, -ясце́, -яду́ць; -е́ў, -е́ла; нае́ш; зак. (разм.).
1. чаго і без дап. З’есці ў нейкай колькасці, на якую-н. суму.
Н. ў рэстаране на вялікую суму.
2. перан., што і чаго. Атрымаць, нажыць у выніку сытнай яды.
Жывот н.
|| незак. наяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
нае́сціся, -е́мся, -ясі́ся, -е́сца; -ядзі́мся, -ясце́ся, -яду́цца; нае́ўся, -е́лася; нае́шся; зак.
Пад’есці, перастаць быць галодным.
Н. уволю.
|| незак. наяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
нае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.
1. на каго-што. Наткнуцца на каго-, што-н. у час язды.
Н. на пешахода.
2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Прыехаць у вялікай колькасці.
К вечару наехалі госці.
3. перан., на што. Ссунуцца са свайго месца, засланіўшы сабой што-н. (разм.).
Шапка наехала на вочы.
|| незак. наязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. нае́зд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.