Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нааба́пал, прысл. і прыназ.

Тое, што і абапал.

наабво́рваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Абараць плугам або акучнікам вялікую колькасць чаго-н.

наабганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак., чаго.

Абараць многае акучнікам.

Н. бульбы.

наабго́н, прысл. (разм.).

Навыперадкі.

Бегчы н.

наабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

Абабіць вялікую колькасць чаго-н.

Вецер наабіваў яблыкаў.

наабіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

1. Абіраючы, сабраць у нейкай колькасці.

Н. кош сліў.

2. Нааблупліваць, наабрэзваць у нейкай колькасці.

Н. місу бульбы.

наабло́мліваць і наабло́мваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Абламаць вялікую колькасць чаго-н.

Н. галін.

нааблу́пліваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Аблупіць вялікую колькасць чаго-н.

Н. кары.

наабме́ньваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Абмяняць значную колькасць чаго-н.

Н. марак.

наабпа́льваць, -аю, -аеш, -ае; зак., чаго.

Абпаліць многа чаго-н.

Н. гаршкоў.