Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

нач...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) начальнік, напр.: начгас (начальнік гаспадарчай часткі), начдыў (начальнік дывізіі), начштаба (начальнік штаба);

2) які начальствуе, напр., начсастаў.

начава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й; незак.

Спаць дзе-н. усю ноч.

Н. на сене.

|| зак. пераначава́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; -чу́й.

начадзі́ць гл. чадзіць.

начака́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., чаго.

Чаканячы, вырабіць.

Н. сярэбраных манет.

|| незак. начака́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

нача́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая ўзначальвае што-н., кіруе чым-н.

|| ж. нача́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (разм.).

|| прым. нача́льніцкі, -ая, -ае.

Н. загад.

нача́льніцкі, -ая, -ае.

1. гл. начальнік.

2. Поўны важнасці, строгасці; уладны.

Н. тон.

нача́льства, -а, н.

1. зб. Начальнікі, адміністрацыя.

2. Начальнік (разм.).

Дзе знаходзіцца ваша н.?

нача́льстваваць, -ствую, -ствуеш, -ствуе; -ствуй; незак.

Кіраваць, быць начальнікам.

|| наз. нача́льстваванне, -я, н.

начапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., што.

1. Накінуўшы, замацаваць; павесіць, навесіць.

Н. замок на дзверы.

2. Надзець на сябе, прымацаваўшы, прывесіўшы (разм.).

Н. бант.

|| незак. начапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і начэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

начарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак.

У народных павер’ях: выклікаць што-н. чараваннем, вядзьмарствам.