Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заме́рці, -мру́, -мрэ́ш, -мрэ́; -мро́м, -мраце́, -мру́ць; замёр, -мёрла; -мры́; зак.

1. Стаць нерухомым, перастаць рухацца, дыхаць.

З. ад страху.

Ад нечаканасці замерла сэрца.

Словы замерлі на губах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Заціхаючы, спыніцца.

Стук капытоў замёр у далечыні.

К ночы рух на вуліцах замёр.

|| незак. заміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. заміра́нне, -я, н.

З заміраннем сэрца (надта хвалюючыся ад чакання чаго-н.).

заме́с гл. замясіць.

заме́ст, прыназ. з Р.

Узамен каго-, чаго-н.

Узяць адну кнігу з. другой.

Пайду на дзяжурства з. цябе.

заме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; замёў, -мяла́, -ло́; -мяці́; -ме́цены; зак.

1. што. Падмятаючы, сабраць у адно месца ці аддаліць убок.

З. смецце ў куток.

2. каго-што. Пакрываючы чым-н. сыпкім, закрыць, засыпаць.

Мяцеліца замяла дарогу.

З. сляды злачынства (перан.: утаіць).

|| незак. замята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

заме́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Знак, зроблены на чым-н., метка.

З. на дрэве.

2. Кароткі запіс.

Зрабіць заметку ў блакноце.

3. Кароткае паведамленне ў друку.

З. ў газеце.

На заметку ўзяць каго-што (разм.) — звярнуўшы на каго-, што-н. увагу, запомніць, запісаць.

|| прым. заме́тачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

заме́тны, -ая, -ае (разм.).

Такі, якога можна заўважыць, убачыць.

З. след удару.

|| наз. заме́тнасць, -і, ж.

заме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак. (разм.).

1. каго-што і са злуч. «што», «як». Убачыць, угледзець.

З. удалечыні агеньчык. 3., што слухачы стаміліся.

2. каго-што. Адзначыць у памяці, запомніць, памеціць, прымеціць.

З. падазронага чалавека.

З. дарогу ў лесе.

за́мець, -і, мн. -і, -ей, ж.

Завіруха, мяцеліца або снег, які вецер пераганяе па зямлі.

На дварэ круціла з.

Па дарозе слалася з.

заме́швацца гл. замяшацца.

заме́шваць гл. замясіць, замяшаць.