узвышэ́нне, -я, н.
1. гл. узвысіцца, узвысіць.
2. мн. -і, -яў. Узвышанае месца.
Узысці на ў.
узвялі́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што (высок.).
Паказаць вялікім, значным; праславіць; узнесці.
У. радзіму ў песнях.
|| незак. узвялі́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. узвялі́чванне, -я, н.
|| наз. узвелічэ́нне, -я, н.
узвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак., што (разм.).
1. Ускапаць, узараць, узламаць паверхню чаго-н.
Свінні ўзвярнулі двор.
Вецер узвярнуў страху.
2. на каго-што. Падняўшы, наваліць, узваліць.
У. паклажу на воз, на плечы.
3. перан., на каго. Прыпісаць каму-н. чужую віну, незаслужана абвінаваціць.
Усю віну ўзвярнулі на стрэлачніка.
|| незак. узваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
узгадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., каго-што.
Вырасціць, гадуючы, выхоўваючы.
Дзетак у. — не грыбоў назбіраць (прыказка). У. сад.
У. надзею (перан.).
|| незак. узгадо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
узгадні́ць, -гадню́, -го́дніш, -го́дніць; -го́днены; зак.
1. што і што з чым. Прывесці ў пэўную адпаведнасць з чым-н.
У. дзеянні.
У. гадавы план з дырэктарам.
2. што з кім. Абмеркаваўшы, выпрацаваць адзіную думку наконт чаго-н., атрымаць згоду на што-н.
У. пытанне з начальствам.
|| незак. узгадня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. узгадне́нне, -я, н.
узгало́ўе, -я, мн. -і, -яў, н.
Месца на пасцелі, куды кладуцца галавой.
Каля ўзгалоўя стаіць тумбачка.
узгарэ́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; -ры́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загарэцца, разгарэцца.
Дровы ўзгарэліся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана ўзнікнуць, пачацца.
Узгарэлася сварка.
3. перан., чым, без дап. і з інф. Запаліцца якім-н. пачуццём, моцна захацець зрабіць што-н.
У. жаданнем.
|| незак. узгара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і узга́рвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца (да 1 знач.).
узго́днены, -ая, -ае.
Такі, у якім дасягнута адзінства, згода (у 2 знач.).
Узгодненае рашэнне.
|| наз. узго́дненасць, -і, ж.