узвярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні́; -ве́рнуты; зак., што (разм.).

1. Ускапаць, узараць, узламаць паверхню чаго-н.

Свінні ўзвярнулі двор.

Вецер узвярнуў страху.

2. на каго-што. Падняўшы, наваліць, узваліць.

У. паклажу на воз, на плечы.

3. перан., на каго. Прыпісаць каму-н. чужую віну, незаслужана абвінаваціць.

Усю віну ўзвярнулі на стрэлачніка.

|| незак. узваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)