Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сіні́льны, -ая, -ае.

У выразе: сінільная кіслата — ядавітая бясколерная вадкасць з пахам горкага міндалю; цыяністы вадарод.

сіні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Невялікая стракатая птушка атрада вераб’інападобных.

|| памянш. сіні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. сіні́чы, -ая, -ае і сіні́чын, -а.

Сінічы свіст.

Сінічына гняздо.

сіні́ць, сіню́, сі́ніш, сі́ніць; сі́нены; незак., што.

1. Фарбаваць у сіні колер.

С. ніткі.

2. Паласкаць у вадзе з разбаўленай у ёй сінькай; падсіньваць.

С. фіранкі.

|| зак. падсіні́ць, -сіню́, -сі́ніш, -сі́ніць; -сі́нены (да 2 знач.).

|| наз. сі́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. і падсі́ньванне, -я, н.

сінклі́т, -а, Мі́це, м.

1. Сход вышэйшых саноўнікаў у Старажытнай Грэцыі (гіст.).

2. Сход духоўных асоб, духавенства.

Сабраўся ўвесь духоўны с. з кансісторскімі чыноўнікамі.

сінкрэты́зм, -у, м. (кніжн.).

Злітнасць, нерасчлянёнасць, якія характэрны для першапачатковага стану ў развіцці чаго-н.

С. першабытнага мастацтва.

|| прым. сінкрэты́чны, -ая, -ае.

сінкрэты́чны, -ая, -ае (кніжн).

1. гл. сінкрэтызм.

2. Злітны, нерасчлянёны ў сваім зыходным, першапачатковым стане.

Сінкрэтычная рэлігія.

Сінкрэтычнае цэлае.

3. Які вызначаецца эклектызмам, знешняй злучанасцю таго, што ўнутрана не злучана.

Сінкрэтычныя тэорыі.

сіно́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вышэйшы калегіяльны орган кіравання Рускай праваслаўнай царквы ў перыяд паміж Архірэйскімі саборамі, а таксама дарадчы орган пры патрыярху.

|| прым. сіно́дскі, -ая, -ае.

сіно́дзік, -а, мн. -і, -аў, м.

У праваслаўнай царкве: кніга запісу імён памерлых для памінання іх у час набажэнства.

сіно́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне сіналогіі (кітаязнаўства); кітаіст.

сіно́нім, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова (або выраз), якое гучаннем і напісаннем адрозніваюцца ад іншага, але супадае або блізкае па знач. з іншым словам (выразам), напр., «смелы» і «адважны»; «апусціць галаву» і «панурыць галаву».

|| прым. сінанімі́чны, -ая, -ае.

С. рад назоўнікаў.