Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заво́д¹, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Прамысловае прадпрыемства, звычайна буйное.

Трактарны з.

Цукровы з.

2. Прадпрыемства для развядзення жывёл.

Конны з.

Рыбаводны з.

|| прым. заво́дскі, -ая, -ае і заво́дскі, -ая, -ае.

заво́д², -у і -а, М -дзе, м.

1. гл. завесці.

2. -у. Тэрмін дзеяння заведзенага механізма.

Гадзіннік з сутачным заводам.

3. -а. Прыстасаванне для прывядзення ў дзеянне механізма.

З. гадзінніка.

4. -у. Частка тыражу кнігі, надрукаваная з аднаго набору (спец.).

заво́д³, -у, М -дзе, м. (разм.).

Асобая, адборная парода свойскай жывёлы.

Свінні добрага заводу.

Пакінуць на з.

|| прым. завадскі́, -ая, -ае.

З. жарабок.

заводакіраўні́цтва, -а, н.

Адміністрацыйны орган на заводзе¹ (у 1 знач.), які кіруе ўсёй вытворчасцю, адміністрацыя завода.

заво́дзіцца гл. завесціся.

заво́дзіць гл. завесці.

заво́дка гл. завесці.

заво́дскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да завода¹.

З. корпус.

Заводская канюшня.

заво́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Уладальнік завода¹ (у 1 знач.).

заво́з гл. завезці.