Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

залюбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак., кім-чым.

Любуючыся, заглядзецца.

З. на заход сонца.

залюля́ць¹, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго (што).

Давесці да дрымоты, да сну, люляючы.

З. дзіця.

залюля́ць², -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

Пачаць люляць.

заляга́ць гл. залегчы.

заляжа́лы, -ая, -ае.

Які доўга ляжаў без выкарыстання, які сапсаваўся ад доўгага ляжання.

Заляжалае сукно.

заляжа́цца, -ляжу́ся, -ле́жышся, -ле́жыцца; -ляжы́ся; зак.

1. Праляжаць надта доўга.

З. ў пасцелі.

Такі тавар доўга не залежыцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад доўгага ляжання.

Каўбаса заляжалася.

|| незак. зале́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

залямантава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак.

Пачаць лямантаваць.

Дзеці залямантавалі пад акном.

заля́паць¹, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм.).

Запэцкаць чым-н. вадкім, ліпкім.

З. стол цестам.

заля́паць², -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Пачаць ляпаць.

З усіх бакоў заляпалі трашчоткі.

заляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены; зак.

1. гл. ляпіць.

2. што чым. Замазаць, закрыць, заладзіць чым-н. ліпкім, мяккім.

З. дзірку глінай.

З. разбітую шыбу паперай.

3. што чым. Наклейваючы, пакрыць чым-н. паверхню (разм.).

Усю сцяну заляпілі афішамі.

4. каму і што каму. Нанесці ўдар (разм.).

З. аплявуху нахабніку.

З. у вуха.

|| незак. зале́пліваць, -аю, -аеш, -ае.