Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

улупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак., чым, па кім-чым (разм.).

Ударыць, агрэць.

У. палкай.

улучы́ць, -учу́, -у́чыш, -у́чыць; -у́чаны; зак.

1. у што. Знайсці падыходзячы час для чаго-н.

У. момант.

У. хвіліну.

2. Трапіць у цэль.

У. каменьчыкам у шыбу.

3. каго ў што. Далучыць да каго-, чаго-н. (пра жывёл).

У. авечку ў чараду.

|| незак. улуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

у́льтра, нескл., м., звычайна мн.

Крайні рэакцыянер.

ультра... прыстаўка.

Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. звыш, больш за (якую-н. меру, мяжу), напр.: ультракансерватар (крайні рэакцыянер), ультрафіялетавыя прамяні, ультракароткія хвалі, ультрагук.

ультрагу́к, -у, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Гук, утвораны ваганнямі высокай частаты (больш за 20 кГц), не ўспрымальны вухам чалавека.

|| прым. ультрагукавы́, -а́я, -о́е.

ультракаро́ткі, -ая, -ае.

У выразе: ультракароткія хвалі — электрамагнітныя хвалі даўжынёй да 10 м.

ультрамары́н, -у, м.

Яркая сіняя фарба.

|| прым. ультрамары́навы, -ая, -ае.

ультрафіяле́тавы, -ая, -ае.

У выразе: ультрафіялетавыя прамяні — нябачныя вокам прамяні, якія ляжаць у спектры за фіялетавымі.

ультыма́тум, -у, м.

Рашучае патрабаванне з пагрозай прымянення мер уздзеяння ў выпадку адказу.

Паставіць каму-н. у.

ультыматы́ўны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца ультыматумам; катэгарычны.

Ультыматыўнае патрабаванне.

|| наз. ультыматы́ўнасць, -і, ж.