уле́гчы, уля́гу, уля́жаш, уля́жа; уля́жам, уля́жаце, уля́гуць; улёг, уле́гла і улягла́, уле́гла і улягло́; уля́ж; зак. (разм.).
1. у што і з інф. Поўнасцю аддацца якой-н. справе.
У. ў навуку.
У. габляваць.
2. перан., у што і з інф. Уцягнуцца ў што-н., набыць моцную схільнасць да чаго-н.
У. ў гарэлку.
3. за кім-чым. Кінуцца наўздагон.
Сабака ўлёг за катом.
4. за кім. Пачаць заляцацца.
У. за дзяўчынай.
|| незак. уляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2 і 4 знач.).
уле́гчыся, уля́гуся, уля́жашся, уля́жацца; уля́жамся, уля́жацеся, уля́гуцца; улёгся, уле́глася і улягла́ся, уле́глася і улягло́ся; уля́жся; зак.
1. Легчы (спаць ці адпачываць); змясціцца дзе-н. у ляжачым становішчы.
У. адпачываць.
Ты на гэтай канапцы не ўляжашся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змясціцца (пра прадметы).
Кнігі ўлегліся ў чамадан.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асесці, апусціцца.
Улёгся пыл.
Сена ўляглося.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Аслабець, сціхнуць, супакоіцца (разм.).
Бура ўлеглася.
Брэх сабак улёгся.
Хваляванне ўляглося.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Усталявацца, стаць.
Зіма добра ўлеглася.
|| незак. уляга́цца, -а́ецца (да 3 і 4 знач.), уклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 1 і 2 знач.) і укла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 і 2 знач.).
уле́жацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жыцца; зак.
1. Асесці, ушчыльніцца ад доўгага ляжання.
Снег улежаўся.
2. Пасля доўгага ляжання стаць гатовым для карыстання, далейшай апрацоўкі (пра садавіну, лён).
Яблыкі ўлежаліся ў саломе.
Лён улежаўся.
|| незак. уле́жвацца, -аецца.
уле́жаць, -жу, -жыш, -жыць; зак.
Прабыць на якім-н. месцы лежачы.
І паўгадзіны не ўлежыш у такую спёку.
уле́жна, безас., у знач. вык.
Добра, утульна ляжаць.
Хоць не ўежна, дык у. (хоць не дастаткова яды, затое можна спакойна паляжаць; прыказка).
уле́зці, -зу, -зеш, -зе; уле́з, -зла; уле́зь; зак., у што.
1. Пранікнуць, забрацца ўнутр чаго-н.
У. ў кабіну.
У. ў аўтобус (увайсці; разм.). У. ў кішэню (таксама перан.: тайком; з мэтай украсці што-н.). Карова ўлезла ў шкоду.
2. Умясціцца ўнутры чаго-н.
Нага не ўлезла ў бот.
Кнігі ўлезлі ў чамадан.
3. Умяшацца ў якую-н. справу (разм.).
У. ў размову.
◊
Колькі ўлезе (разм.) — уволю, колькі хочаш.
|| незак. ула́зіць, ула́жу, ула́зіш, ула́зіць.
уле́плівацца гл. уляпіцца.