Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

суднамадэлі́зм, -у, м.

Пабудова і запуск мадэлей суднаў¹.

|| прым. суднамадэ́льны, -ая, -ае.

суднамадэлі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца суднамадэлізмам.

|| ж. суднамадэлі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і.

|| прым. суднамадэлі́сцкі, -ая, -ае.

суднамадэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Мадэль судна¹.

суднахо́дны, -ая, -ае.

Даступны або прызначаны для суднаходства.

Суднаходная рака.

|| наз. суднахо́днасць, -і, ж.

су́дна-год, -а, М су́дна-го́дзе, мн. су́дна-гады́, су́дна-гадо́ў, м. (спец.).

Адзінка рабочага часу судна¹, якая вылічваецца работай, што выконваецца суднам¹ за адзін год плавання.

су́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Шафа для пасуды.

судо́вы гл. суд.

сужы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Чалавек, які жыве з кім-н. у адной кватэры (уст.).

2. Мужчына, які знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з якой-н. жанчынай; палюбоўнік.

|| ж. сужы́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

сужыццё́, -я́, н.

1. Сумеснае жыццё ў адной кватэры (уст.).

2. Інтымныя, пазашлюбныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай.

суздро́м, прысл.

Зусім, цалкам, дашчэнту.

Ідэя будаўніцтва новай хаты с. завалодала бацькам.