Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сімптаматы́чны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца сімптомам чаго-н. (кніжн.).

Сімптаматычная з’ява.

2. Які накіраваны на ліквідацыю асобных сімптомаў хваробы, а не на асноўную прычыну яе (спец.).

Сімптаматычнае дзеянне лякарства.

|| наз. сімптаматы́чнасць, -і, ж.

сімпто́м, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Характэрнае праяўленне якой-н. хваробы.

Сімптомы грыпу.

2. Знешняя прыкмета, знешняе праяўленне чаго-н.

Сімптомы крызісу.

|| прым. сімптаматы́чны, -ая, -ае.

сімулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што.

Прытвараючыся, стварыць (ствараць) ілжывае ўяўленне пра наяўнасць чаго-н.

С. хваробу.

|| наз. сімулява́нне, -я, н. і сімуля́цыя, -і, ж.

сімуля́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які сімулюе што-н. (часцей хваробу).

|| ж. сімуля́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. сімуля́нцкі, -ая, -ае.

сімуля́цыя, -і, ж.

Прытворства, стварэнне ілжывага ўяўлення аб чым-н.

С. хваробы.

С. абрабавання.

сімфо́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Вялікі (звычайна з чатырох частак, якія адрозніваюцца адна ад другой характарам музыкі і тэмпам) музычны твор для аркестра.

Трэцяя с.

Бетховена.

2. перан. Гарманічнае спалучэнне, злучэнне чаго-н.

С. колераў.

|| прым. сімфані́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

С. аркестр (са струннымі, духавымі і ўдарнымі інструментамі).

сінаго́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -го́г, ж.

Іўдаісцкі храм.

|| прым. сінагага́льны, -ая, -ае.

сінані́міка, -і, ДМ -міцы, ж. (спец.).

1. Раздзел лексікалогіі, які вывучае сінонімы.

2. Сукупнасць сінонімаў якой-н. мовы.

Беларуская с.

сінанімі́чны гл. сінонім.

сінані́мія, -і, ж. (спец.).

Адносіны, якія існуюць паміж сінонімамі; падабенства слоў па знач. пры розным іх гучанні.

Лексічная с.

Сінтаксічная с.

|| прым. сінанімі́чны, -ая, -ае.