Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

судзі́ць, суджу́, су́дзіш, су́дзіць; су́джаны; незак.

1. аб кім-чым, пра каго-што, па кім-чым і без дап. Рабіць вывад адносна каго-, чаго-н.; меркаваць пра каго-, што-н., думаць, разважаць.

С. аб літаратуры.

С. пра каго-н. па рабоце.

2. каго-што. Разглядаць чыю-н. справу ў судовым парадку, а таксама ў таварыскім судзе.

С. злодзея.

3. каго-што, пра каго-што. Ацэньваць каго-, што-н., ганіць, дакараць у чым-н.

За добрую справу не судзяць.

4. каго-што і без дап. У спартыўных спаборніцтвах: сачыць за выкананнем правіл гульні і вырашаць спрэчныя пытанні.

С. футбольны матч.

5. (таксама зак.), што каму або без дап. Прадвызначаць (-ачыць) (пра што-н. непрадбачанае, што не залежыць ад волі чалавека).

Не судзіў лёс яму больш пажыць і зрабіць.

6. судзі́(це) (звычайна са словамі «сам», «самі»), Ужыв. ў знач.: рашай (це).

Судзі сам, як далей паступіць.

судкі́, -о́ў.

Прыстасаванне для пераноскі ежы ў выглядзе некалькіх каструль, пастаўленых адна на адну і змацаваных агульнай ручкай.

Абед у судках.

|| прым. судко́вы, -ая, -ае.

су́дна¹, -а, мн. -ы, -аў, н.

Плавальнае збудаванне, прызначанае для транспартных, тэхнічных, навуковых і ваенных мэт.

Марское с.

Гандлёвае с.

|| прым. су́днавы, -ая, -ае.

С. рухавік.

су́дна², -а, мн. -ы, -аў, м.

Пасудзіна для спаражнення, якая даецца ляжачым хворым.

|| прым. су́днавы, -ая, -ае.

судна...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да суднаў¹, плывучых сродкаў, напр.: суднаабарачэнне, суднаадпраўшчык, суднабудаўнік, суднабудаўнічы, суднавадзіцель, судназборачны, судназборшчык, суднамеханік, суднапад’ёмны, суднапрамысловы, суднапрапускнік, суднапрапускны, суднарадыст, суднарамонт, суднарамонтны.

суднабудава́нне, -я, н.

Тэорыя і практыка будаўніцтва суднаў¹.

|| прым. суднабудаўні́чы, -ая, -ае.

суднаваджэ́нне, -я, н.

Майстэрства ваджэння суднаў¹ пэўным курсам, а таксама сукупнасць адпаведных навуковых дысцыплін, звязаных з суднаваджэннем.

|| прым. суднавадзі́цельскі, -ая, -ае.

суднавадзі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Спецыяліст па ваджэнні суднаў¹.

|| прым. суднавадзі́цельскі, -ая, -ае.

суднаве́рф, -і, мн. -і, -ей, ж.

Суднабудаўнічая верф.

|| прым. суднаве́рфавы, -ая, -ае.

су́днавы гл. судна¹.