Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

за́відкі, -аў (разм.).

Зайздрасць.

З завідкамі паглядаць.

З. бяруць.

за́відна, прысл.

Пакуль не сцямнела.

Выехаць з.

завізава́ць гл. візаваць.

завізі́раваць гл. візіраваць¹.

заві́ліна, -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Выгіб, звіліна.

З. ракі.

заві́лісты, -ая, -ае.

З завілінамі, звілісты.

Завілістая дарога.

|| наз. заві́лістасць, -і, ж.

завінава́ціцца, -ва́чуся, -ва́цішся, -ва́ціцца; зак., каму (разм.).

Узяць у доўг, стаць даўжніком.

Я суседцы завінавацілася дваццаць тысяч рублёў.

|| незак. завінава́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

завінава́чанасць, -і, ж.

Наяўнасць даўгоў, доўгу.

Спагнаць з.

завіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

Спешна і старанна пачаць рабіць што-н.

З. і за гадзіну ўсё зрабіць.

|| незак. завіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

завіру́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ру́х, ж.

1. Мяцеліца, завея.

Узнялася з.

2. перан. Неспакой, сумятня, бязладзіца (разм.).

Ваенная з.

|| прым. завіру́шны, -ая, -ае.