Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

закампасці́раваць гл. кампасціраваць.

закамуфлі́раваць гл. камуфліраваць.

закана... (гл. закона...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв. замест «закона...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: заканадаўчы, заканадаўства.

заканада́вец, -да́ўца, мн.а́ўцы, -да́ўцаў, м.

1. Той, хто ўстанаўлівае законы (у 2 знач.).

2. перан. Той, хто сваім прыкладам устанаўлівае якія-н. правілы, новаўвядзенні.

З. мод.

|| прым. заканада́ўчы, -ая, -ае (да 1 знач.).

заканада́ўства, -а, н.

1. Сукупнасць законаў (у 2 знач.).

Працоўнае з.

2. Укладанне і выданне законаў.

Пытанні заканадаўства.

|| прым. заканада́ўчы, -ая, -ае (да 2 знач.).

З. орган.

З. акт.

заканазна́вец, -зна́ўца, мн. -зна́ўцы, -зна́ўцаў, м.

Знаток законаў, юрыст.

заканаме́рны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае законам (у 1 знач.).

Заканамерная з’ява.

Заканамернае дзеянне.

2. Тое, што і законны (у 2 знач.).

Ваша пытанне цалкам заканамернае.

|| наз. заканаме́рнасць, -і, ж.

заканапа́ціць гл. канапаціць.

закансервава́ць гл. кансерваваць.

заканспектава́ць гл. канспектаваць.