Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сімвалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік сімвалізму.

|| ж. сімвалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. сімвалі́сцкі, -ая, -ае.

сімвалі́чны, -ая, -ае.

1. гл. сімвал, сімволіка.

2. Які мае скрыты сэнс, які наводзіць на асацыяцыі (у 2 знач.).

Лёс героя с.

С. сэнс назвы рамана.

3. Пра пла́ты, сумы: мізэрна малы.

Аплата за паслугі — чыста сімвалічная.

С. ўзнос.

|| наз. сімвалі́чнасць, -і, ж.

сімво́ліка, -і, ДМ -ліцы, ж.

1. Сімвалічнае значэнне, што прыпісваецца чаму-н.; выражэнне ідэй, паняццяў або пачуццяў пры дапамозе ўмоўных знакаў (сімвалаў).

С. лічбаў.

С. колераў.

2. зб. Сукупнасць якіх-н. сімвалаў.

Народная с.

|| прым. сімвалі́чны, -ая, -ае.

сіметры́чны, -ая, -ае.

Які валодае сіметрыяй.

Сіметрычнае збудаванне.

|| наз. сіметры́чнасць, -і, ж.

сіме́трыя, -і, ж.

Суразмернае, прапарцыянальнае размяшчэнне частак чаго-н. у адносінах да цэнтра, сярэдзіны; аднолькавасць у размяшчэнні частак чаго-н. па супрацьлеглых баках ад пункта, прамой або плоскасці.

Вытрымаць сіметрыю.

сімпатызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; незак., каму-чаму.

Адчуваць сімпатыю, добра адносіцца да каго-, чаго-н.

С. выкладчыку.

сімпаты́чны¹, -ая, -ае.

Які выклікае сімпатыю, прывабны, мілы, прыемны.

Сімпатычныя суседзі.

Гэты чалавек мне с.

С. гальштук.

|| наз. сімпаты́чнасць, -і, ж.

сімпаты́чны², -ая, -ае (спец.).

1. Які мае адносіны да аддзела вегетатыўнай нервовай сістэмы.

С. нерв.

2. Які ўзнікае на іншых, блізкіх або сіметрычна размешчаных участках.

Сімпатычныя болі ў зубах.

3. Які аслабляе боль у хворага (пра нейтральныя лекавыя сродкі).

Сімпатычныя прэпараты.

Сімпатычнае чарніла — бясколерная або слаба афарбаваная вадкасць, якая выкарыстоўваецца ў тайнай перапісцы.

Сімпатычная нервовая сістэма (спец.) — аддзел нервовай сістэмы, які ўдзельнічае ў рэгуляванні кровазвароту, абмену рэчываў і іншых функцыях арганізма.

сімпа́тыя, -і, мн. -і, -тый, ж.

1. Прыхільнасць, ласкавыя, цёплыя адносіны да каго-, чаго-н.

Адносіцца да каго-н. з вялікай сімпатыяй.

2. Любімы чалавек (разм.).

Сёння сустрэў сваю сімпатыю.

сімпо́зіум, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Нарада, канферэнцыя па якім-н. навуковым пытанні.

Міжнародны с. фізіёлагаў.