Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

супярэ́члівы, -ая, -ае.

Які мае ў сабе супярэчнасці (у 1 знач.).

Супярэчлівыя думкі.

Супярэчлівыя працэсы.

|| наз. супярэ́члівасць, -і, ж.

супярэ́чнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Узаемадзеянне супрацьпастаўленых і ўзаемазвязаных сутнасцей як крыніц самаруху і развіцця (спец.).

Дыялектычныя супярэчнасці.

2. Палажэнне, пры якім адно (выказванне, думка, учынак) выключае іншае, не сумяшчальнае з ім.

С. у поглядах.

3. Выказванне або ўчынак, накіраваны супраць каго-, чаго-н.; пярэчанне, супярэчанне; процілегласць.

Супярэчнасці па цане на газ і нафту абвастраюць міжнародныя адносіны.

Дух супярэчнасці — імкненне зрабіць не так, а зусім інакш.

супярэ́чны, -ая, -ае.

Які супярэчыць чаму-н.

Супярэчныя погляды.

супярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. каму. Пярэчыць, не згаджаючыся з кім-н.

С. бацьку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаму. Не адпавядаць, маючы ў сабе супярэчнасці.

Паказанні сведак супярэчылі адно аднаму.

супясча́ны гл. супесак.