Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зацяру́шваць гл. зацерушыць.

заця́ты, -ая, -ае.

1. Упарты, настойлівы ў ажыццяўленні чаго-н.

З. чалавек.

Зацятая барацьба.

Зацятая спрэчка.

2. перан. Працяглы, пастаянны, нязменны.

Зацятая варожасць.

З. боль.

3. Скрытны; затоены, насцярожаны.

Ён чалавек горды і з.

Зацятая маўклівасць.

4. Вельмі адданы чаму-н., заўзяты.

З. балельшчык.

|| наз. заця́тасць, -і, ж.

заця́цца, затну́ся, затне́шся, затне́цца; затнёмся, затняце́ся, затну́цца; заця́ўся, -цяла́ся, -ло́ся; затні́ся; зак.

1. Заўпарціцца, уперціся.

2. Затаіць у сабе свае думкі, пачуцці або злосць на каго-н.

Зацялася і ні з кім не размаўляе.

|| незак. заціна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

заця́ць, затну́, затне́ш, затне́; затнём, затняце́, затну́ць; заця́ў, -цяла́, -ло́; затні́; заця́ты; зак., што.

1. Заціснуць, сцяць.

З. зубы.

З. дыханне (перан.: прыпыніць, зрабіць нячутным).

2. безас. Пазбавіць магчымасці дыхаць, гаварыць.

Замаўчаў, быццам зацяло яму мову.

Усе замоўклі надоўга, як зацяло (безас.) ім (адняло мову, голас; разм.).

Няма за што рук зацяць (разм.) — нічога няма, няма чым заняцца.

|| незак. заціна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

зацячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́; зацёк, -цякла́, -ло́; зак.

1. Пра што-н. вадкае, цякучае: трапіць, заліцца куды-н.

Вада зацякла за каўнер.

2. Намокнуць, праняцца чым-н. вадкім.

Столь зацякла.

3. Апухнуць, ацячы.

Вока зацякло.

4. Пра часткі цела: анямець.

Ногі зацяклі.

|| незак. зацяка́ць, -а́е.