Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зарубі́ць¹, -ублю́, -у́біш, -у́біць; -у́блены; зак., што.

Загнуўшы, падшыць краі.

З. хусцінку.

|| незак. зару́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зару́бліванне, -я, н. і зару́бка, -і, ДМ -бцы, ж.

зарубі́ць², -ублю́, -у́біш, -у́біць; -у́блены; зак., што.

1. Зрабіць зарубку або зарубкі на чым-н. (разм.).

2. Агаліць паверхню пласта, прызначанага для адбойкі (спец.).

З. пласт вугалю.

Зарубі сабе на носе (разм.) — добра запомні на будучае.

|| незак. зару́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зару́бка, -і, ДМ -бцы, ж.

зару́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. гл. зарубіць².

2. Метка, знак, зробленыя сякерай, нажом і пад. на чым-н.; засечка.

З. на дрэве.

|| прым. зару́бкавы, -ая, -ае.

зарубцава́цца гл. рубцавацца.

зарубцо́ўвацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.

Тое, што і рубцавацца.

Рана зарубцоўваецца.

зарудзе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак. (разм.).

Зрабіцца рудым, зрудзець.

Папера ад сонца зарудзела.

заружаве́лы, -ая, -ае.

Які заружавеў, зрабіўся ружовым.

Заружавелае неба.

заружаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць ружовым, паружавець.

Неба на ўсходзе заружавела.

Шчокі заружавелі.

зару́ка, -і, ДМу́цы, ж.

Залог, гарантыя.

У працы з. нашых поспехаў.

|| прым. зару́чны, -ая, -ае.

зару́мзаць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Пачаць плакаць.

Дзіця зарумзала.