Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

задо́ўга, прысл.

За многа часу перад чым-н., да чаго-н.

З. да пачатку заняткаў.

задо́ўгі, -ая, -ае (разм.).

1. Даўгаваты, даўжэйшы, чым трэба.

Задоўгая вяроўка.

2. Занадта доўгі ў часе.

З. тэрмін.

задра́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́ены; зак., што (спец.).

Наглуха зачыніць.

З. люкі.

|| незак. задра́йваць, -аю, -аеш, -ае.

задрама́ць, -рамлю́, -рэ́млеш, -рэ́мле; -рамі́; зак.

Заснуць лёгкім сном, прыдрамнуць.

задрапірава́цца гл. драпіраваць.

задрапірава́ць гл. драпіраваць.

задра́цца, -дзяру́ся, -дзярэ́шся, -дзярэ́цца; -дзяро́мся, -дзераце́ся, -дзяру́цца; задра́ўся, -дра́лася; -дзяры́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, загнуцца ўгору, залупіцца.

Кара на дрэве задралася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку).

Кашуля задралася.

3. Павесці сябе задзірыста.

З. ў кампаніі.

|| незак. задзіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

задра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -дра́ла; -дзяры́; -дра́ны; зак.

1. гл. драць.

2. што. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок.

З. скурку на пальцы.

3. што. Падняць угору, уверх.

З. галаву.

З. кашулю.

|| незак. задзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 і 3 знач.).

задрыжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -жы́це, -жа́ць; -жы́; зак.

1. Здрыгануцца, скалануцца.

Задрыжалі шыбы ў вокнах.

2. Затрэсціся (ад хвалявання).

З. ад страху.

задры́паны, -ая, -ае (разм., пагард.).

Заношаны, брудны.

Задрыпанае паліто.

З. выгляд.