Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

выслуго́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Дагаджаць, прыслужваць.

Не хачу ёй в.

вы́служыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Прыслужваючы, дабіцца чыёй-н. прыхільнасці.

В. перад начальствам.

|| незак. выслу́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

вы́служыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. што. Атрымаць за службу.

В. узнагароду.

2. Праслужыць, прабыць на службе.

В. у арміі паўтара года.

|| незак. выслу́жваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́слухаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Праслухаць да канца.

В. скаргу.

В. сімфонію.

2. Даследаваць на слых.

В. работу сэрца.

|| незак. выслу́хваць, -аю, -аеш, -ае і выслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

выслу́хваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. выслухаць.

2. што. Збіраць чуткі, падслухваць.

Ходзіць і выслухвае, што гавораць.

выслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і выслухваць.

вы́смаглы, -ая, -ае.

Які страціў вільгаць, высах ад гарачыні.

Высмаглыя губы.

вы́смагнуць гл. смагнуць.

вы́смажыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жыцца; зак.

Добра ўсмажыцца.

Мяса высмажылася.

|| незак. высма́жвацца, -аецца.

вы́смажыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Добра ўсмажыць.

В. сала.

|| незак. высма́жваць, -аю, -аеш, -ае.