вы́слухаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Праслухаць да канца.

В. скаргу.

В. сімфонію.

2. Даследаваць на слых.

В. работу сэрца.

|| незак. выслу́хваць, -аю, -аеш, -ае і выслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)