зайчы́ха, -і, ДМ -чы́се, мн. -і, -чы́х, ж.
Самка зайца.
закабалі́ць, -алю́, -алі́ш, -алі́ць; -алі́м, -аліце́, -аля́ць; -а́лены; зак., каго (што).
Паставіць у поўную залежнасць ад каго-н.
|| незак. закаба́льваць, -ваю, -ваеш, -вае.
|| звар., зак. закабалі́цца, -лю́ся, -лі́шся, -лі́цца; -лі́мся, -ліце́ся, -ля́цца; незак. закабаля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. закабале́нне, -я, н.
закава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны; зак.
1. каго (што). Надзець на каго-н. кайданы.
З. злачынца.
2. перан., што. Замарозіць, пакрыць лёдам.
Мароз закаваў раку.
3. каго (што). Падбіваючы падкову, пашкодзіць нагу каню.
|| незак. зако́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
закаву́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.
1. Невялікі глухі завулак.
2. Аддалены, глухі куток дзе-н., месца ў памяшканні; закутак.
Абшукаць усе закавулкі.
закавы́рысты, -ая, -ае (разм.).
Замыславаты, мудрагелісты.
Закавырыстае пытанне.
|| наз. закавы́рыстасць, -і, ж.
закадзі́раваць гл. кадзіраваць.
закажане́лы, -ая, -ае (разм.).
Недарослы з-за дрэннага догляду, запушчанасці; зачахлы.
Закажанелае парася.
закажане́ць, -не́ю, -не́еш, -не́е; зак. (разм.).
Зачахнуць, змарнець (пра жывёлу, расліны).
Закажанела парася.
Закажанелі расліны.
зака́з, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Даручэнне або просьба зрабіць, выканаць што-н.
Па заказе (таксама перан.: па чыёй-н. просьбе, патрабаванні). Паліто на з.
Як на з. або як па заказе (пра тое, што адпавядае якому-н. патрабаванню, з’яўляецца ўзорным).
2. Заказаная рэч.
Разнесці гатовыя заказы.
заказа́ць¹, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што.
Даручыць каму-н. што-н.
З. боты.
З. абед.
|| незак. зака́зваць, -аю, -аеш, -ае.