Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

сінь, -і, ж.

1. Сіні колер; сіняя прастора, сіняя паверхня (пра мора, неба, паветра).

Марская с.

Не змераць вокам шыр палёў і неба с.

2. У горнай справе — назва некаторых руд, якія маюць сіні колер.

Медная с.

Жалезная с.

сіньёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

У Італіі: пан, а таксама форма ветлівага звароту да мужчын, якая звычайна ўжыв. перад імем або прозвішчам.

|| ж. сіньёра, -ы, мн. -ы, сіньёр.

сі́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

1. гл. сініць.

2. Сіняя фарба для падсіньвання бялізны, паперы.

С. для бялізны.

3. Сіняга колеру капіравальная папера для размнажэння чарцяжоў, а таксама чарцёж, адбіты з калькі на такой паперы (спец.).

сіньяры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

У Італіі — форма ветлівага звароту да дзяўчыны; паненка.

сіню́ха, -і, ДМю́се, ж.

Тое, што і сінюшнасць.

сіню́шнасць, -і, ж.

Сіняватая афарбоўка скуры пры некаторых захворваннях.

|| прым. сіню́шны, -ая, -ае.

сінява́, -ы́, ж.

Сіні колер, сіняя прастора.

С. возера.

Тканіна з сінявой.

С. неба.

сіня́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Пасінелы кровападцёк на целе як след ад удару і пад.

С. на назе.