Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

запа́льчывы, -ая, -ае.

1. Які лёгка ўзбуджаецца, прыходзіць у раздражненне, гнеў.

З. чалавек.

2. Поўны раздражнення, гневу.

Запальчывыя спрэчкі.

|| наз. запа́льчывасць, -і, ж.

запаля́рны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца за Палярным кругам.

З. горад.

запаля́цца гл. запаліцца.

запаміна́льны, -ая, -ае.

Які запамінаецца, надоўга застаецца ў памяці.

З. вобраз.

|| наз. запаміна́льнасць, -і, ж.

запаміна́нне гл. запомніць.

запаміна́цца гл. запомніцца.

запаміна́ць гл. запомніць.

запамята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і запомніць.

запанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак.

1. над чым. Устанавіць сваю ўладу, панаванне.

Настаў такі час, калі бедната запанавала.

2. Пачаць бяздзейнае, панскае жыццё.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, устанавіцца.

Запанавала цішыня.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Зрабіцца пануючым, пераважным.

У вершах запанавала задумлівая элегія.

запане́лы, -ая, -ае.

Тое, што і распанелы.

|| наз. запане́ласць, -і, ж.