Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

замацава́льнік, -у, м.

Хімічны састаў для замацавання чаго-н. (напр., фотаздымкаў пасля іх праяўлення, фарбы на тканіне і пад.).

замацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць замацаваным.

2. Утрымацца на занятай пазіцыі, арганізаваўшы абарону.

Войскі замацаваліся на новых рубяжах.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Застацца за кім-, чым-н., зрабіцца прыналежнасцю каго-, чаго-н. (пра назву, мянушку і пад.).

Гэта мянушка за ім замацавалася назаўсёды.

|| незак. замацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. замацо́ўванне, -я, н.

|| наз. замацава́нне, -я, н.

замацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Зрабіць нерухомым, устойлівым (прывязаўшы, прыбіўшы і пад.).

З. канат.

З. дэталь на станку.

2. перан., што. Зрабіць трывалым, устойлівым.

З. веды.

З. дасягненні.

3. што. Апрацаваць замацавальнікам (спец.).

З. фотаздымак.

4. каго-што за кім-чым. Забяспечыць чые-н. правы, уладу на каго-, што-н., устанавіць якія-н. абавязкі.

З. зямлю за сялянамі.

З. за групай кансультанта.

|| незак. замацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. замацо́ўванне, -я, н.

|| наз. замацава́нне, -я, н.

|| прым. замацава́льны, -ая, -ае (да 3 і 4 знач.).

замачы́ць гл. мачыць.

зама́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм., неадабр.).

Манера дзейнічаць, звычка, нораў.

Барскія замашкі.

Купецкія замашкі.

замгле́лы, -ая, -ае.

Пакрыты імглой, затуманены.

Замглелае неба.

замглі́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

Пакрыць імглой, затуманіць.

З. неба.

замглі́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

Пачаць імгліць.

заме́жны, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца за мяжой, іншаземны, зарубежны.

Замежныя дзяржавы.

2. Які адносіцца да іншай дзяржавы.

Замежныя тавары.

Замежная мова.

Замежная камандзіроўка (за мяжу, за граніцу).

3. Які мае адносіны да знешняй палітыкі.

Міністэрства замежных спраў.

заме́на, -ы, мн. -ы, -ме́н, ж.

1. гл. замяніць.

2. Той, хто (або тое, што) замяняе каго-, што-н.

Знайсці сабе замену.