Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зале́чвацца гл. залячыцца.

зале́чваць гл. залячыць.

залёт гл. заляцець.

залётнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ахвотнік заляцацца да жанчын.

|| прым. залётніцкі, -ая, -ае.

Залётніцкія паводзіны.

залётны¹, -ая, -ае.

Які выпадкова або ненадоўга заляцеў куды-н.

Залётная птушка.

залётны², -ая, -ае.

Звязаны з залётамі; які выражае заляцанне.

Залётныя позіркі.

залёты, -аў.

Імкненне выклікаць прыхільнасць жанчыны, заляцанне.

заліва́цца гл. заліцца¹⁻².

заліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. заліць¹.

2. Ілгаць, расказваць байкі (разм., неадабр.).

Не залівай, усё роўна не паверым.

3. Многа, часта піць (разм.).

Апошні час ён вельмі залівае.

залі́вісты, -ая, -ае.

Гучны, пералівісты, з бесперапыннымі пераходамі з аднаго тону ў другі.

З. смех.

З. звон званка.

|| наз. залі́вістасць, -і, ж.