Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вы́думка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. Хлусня, тое, што выдумана.

Не трэба слухаць, усё гэта выдумкі.

2. Тое, што прыдумана, вынайдзена; вымысел, фантазія.

Нас здзіўляюць яго выдумкі і прапановы.

3. Здольнасць выдумляць.

Чалавек з выдумкай.

вы́думшчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Той, хто выдумвае што-н.; жартаўнік.

В. забаў.

2. Хлус, пляткар.

|| ж. вы́думшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

вы́дурыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што і чаго (разм.) Набыць што-н. падманам, хітрыкамі.

В. грошы або грошай у сястры.

|| незак. выду́рваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́душыць¹, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Ціснучы, націскаючы, выламаць.

В. шыбу з рамы.

2. каго. Перадушыць, знішчыць усіх, многіх.

|| незак. выду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

вы́душыць², -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што (разм.).

Зрасходаваць духі і пад.

В. флакон адэкалону.

|| незак. выду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

выдыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., перад кім-чым (разм.).

Дагаджаць каму-н., выказваць сваю адданасць.

В. перад начальствам.

вы́дых, -у, мн. -і, -аў, м.

Разавае выштурхванне паветра з лёгкіх пры выдыханні; проціл. ўдых.

вы́дыхнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.

Патраціць усе сілы, знясілець.

Атака выдыхнулася (перан.: аслабла).

|| незак. выдыха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

вы́дыхнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што.

Дыханнем выштурхнуць з лёгкіх.

В. паветра.

|| незак. выдыха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. выдыха́нне, -я, н.; прым. выдыха́льны, -ая, -ае.