выгна́нне, -я, н.
1. гл. выгнаць (у 2 знач.).
2. Вымушанае знаходжанне дзе-н. у якасці выгнанага.
Жыць у выгнанні.
выгна́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто знаходзіцца ў выгнанні.
|| ж. выгна́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. выгна́нніцкі, -ая, -ае.
вы́гнаць, -ганю, -ганіш, -ганіць; -гані; -гнаны; зак.
1. каго-што. Гонячы, прымусіць выйсці, выехаць; выдаліць.
В. жывёлу з хлява.
В. з работы (перан.).
2. каго-што. Выдаліць сілай, прагнаць.
В. акупантаў.
В. дрэнныя думкі з галавы (перан.).
3. што. Здабыць шляхам перагонкі (спец.).
В. бочку шкіпінару.
|| незак. выганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. вы́ганка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 3 знач.).
вы́гнісці і вы́гніць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -гніе; зак.
Згнісці ў адным месцы, у сярэдзіне або поўнасцю.
Выгніў яблык.
Падлога выгніла.
|| незак. выгніва́ць, -а́е.
вы́гнуцца, -гнуся, -гнешся, -гнецца; -ніся; зак.
Прыняць дугападобную форму, утварыць выгіб.
|| незак. выгіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і выгіба́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
вы́гнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што.
1. Сагнуць дугой, надаць сагнутую форму.
В. шыю.
2. Выпрастаць, разгарнуць (разм.).
В. бляху.
|| незак. выгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і выгіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
выго́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. пераважна мн. (выго́ды, -аў). Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца.
Кватэра з усімі выгодамі.
2. Прыволле.
Гусям тут в.
выго́дны, -ая, -ае.
1. Добра прыстасаваны для зручнага карыстання, цалкам прыдатны.
Выгодная канапа.
Мне тут выгодна (безас.; у знач. вык.). Выгодна (прысл.) будзе ехаць.
2. Прывольны.
Выгодныя мясціны.
|| наз. выго́днасць, -і, ж.
выго́львацца гл. выгаліць.
выго́льваць гл. выгаліць.