не́штачка, займ. неазнач. (ужыв. толькі ў Н і В; разм.).
Тое, што і нешта¹ (у 2 знач.).
А я н. знайшоў.
нешчаслі́вец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў, м. (разм.).
Нешчаслівы чалавек; няўдачнік.
нешчаслі́вы, -ая, -ае.
1. Які прыносіць няшчасце, гора; поўны няшчасця.
Н. дзень.
2. Такі, якому не дадзена шчасце, радасць.
Без маткі нешчаслівыя дзеткі (прыказка).
3. Які не прыносіць удачы.
Н. латарэйны білет.
4. Такі, якому не шанцуе, не спрыяе поспех.
Н. сапернік.
не́як.
1. прысл. Нейкім чынам, спосабам.
Трэба н. дабрацца дамоў.
2. прысл. Аднойчы.
Н. вясной пайшлі рыбу лавіць.
3. безас., у знач. вык., з інф. Нельга, няма як (разм.).
Дзіця н. кінуць адно.
ня... (гл. не...), прыстаўка.
Ужыв. замест «не...» ў тых выпадках, калі націск падае на першы пасля прыстаўкі склад, напр.: нядобры, няшчасце, нядужы.
няла́скавы і неласка́вы, -ая, -ае.
1. Які не праяўляе ласкавасці ў абыходжанні з кім-н.; суровы.
Неласкавае дзіця.
2. Няветлівы, недалікатны ў адносінах да каго-н.
Н. прыём гасцей.
|| наз. няла́скавасць, -і, ж. і неласка́васць, -і, ж.