Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зада́цца, -да́мся, -дасі́ся, -да́сца; -дадзі́мся, -дасце́ся, -даду́цца; -да́ўся, -дала́ся, -ло́ся; -да́йся; зак., чым.

Паставіць сабе для вырашэння (мэту, пытанне).

З. мэтай.

|| незак. задава́цца, -даю́ся, -дае́шся, -дае́цца; -даёмся, -даяце́ся, -даю́цца; -дава́йся.

зада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́, -лі́; -да́й; -да́дзены; зак.

1. што і каму. Даручыць зрабіць што-н.

З. работу.

З. урок.

З. пытанне.

2. што. Вызначыць, указаць.

З. курс караблю.

3. што. Зрабіць, арганізаваць (разм.).

З. баль.

4. што і чаго. Учыніць, нарабіць (чаго-н. непрыемнага; разм.).

З. страху.

З. клопату.

Я ім задам! (выраз пагрозы).

|| незак. задава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

зада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

1. Тое, што патрабуе вырашэння.

Паставіць перад сабой задачу.

Выканаць задачу.

Баявая з.

Першачарговая з.

2. Практыкаванне, якое выконваецца, рашаецца шляхам разумовых заключэнняў, вылічэння і пад.

Рашыць задачу.

Арыфметычная з.

Шахматная з.

зада́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Зборнік задач (у 2 знач.).

З. па фізіцы.

задзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (спец.).

Увесці ў дзеянне, у эксплуатацыю.

З. новую буравую свідравіну.

задзервяне́ць гл. дзервянець.

задзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; задзёр, -дзе́рла; -дзяры́; -дзёрты; зак. (разм.).

1. гл. драць.

2. Тое, што і задраць.

|| незак. задзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

задзе́рціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзярэ́цца; -дзёрся, -дзе́рлася; зак. (разм.).

Тое, што і задрацца (у 1 і 2 знач.).

|| незак. задзіра́цца, -а́ецца.

задзёр, -у, м.

Запальчывасць, гнеўнасць.

Ісці на задзёр (разм.) — весці сябе задзірліва, абуральна.

задзёўбваць гл. задзяўбці.