Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

суднамадэ́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Мадэль судна¹.

суднахо́дны, -ая, -ае.

Даступны або прызначаны для суднаходства.

Суднаходная рака.

|| наз. суднахо́днасць, -і, ж.

су́дна-год, -а, М су́дна-го́дзе, мн. су́дна-гады́, су́дна-гадо́ў, м. (спец.).

Адзінка рабочага часу судна¹, якая вылічваецца работай, што выконваецца суднам¹ за адзін год плавання.

су́днік, -а, мн. -і, -аў, м.

Шафа для пасуды.

судо́вы гл. суд.