Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зачэ́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (разм.).

1. Прыстасаванне, якім што-н. зачэпліваюць або якое што-н. трымае.

2. перан. Прычына, падстава.

З. для сваркі.

зачэ́плівацца гл. зачапіцца.

зачэ́пліваць гл. зачапіць.

зачэ́рпаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

Чэрпаючы, набраць якую-н. колькасць вадкасці.

З. вады.

|| незак. зачэ́рпваць, -аю, -аеш, -ае.

зачэ́рпнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак., што і чаго.

Тое, што і зачэрпаць.

зачэ́рчваць гл. зачарціць.

зачэ́сваць¹ гл. зачасаць¹.

зачэ́сваць² гл. зачасаць².