Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

захма́рыцца, -ыцца; асаб. і безас.; зак.

Зрабіцца хмарным.

Неба захмарылася.

К вечару захмарылася.

|| незак. захма́рвацца, -аецца.

захмяле́лы, -ая, -ае.

Які захмялеў, ап’янелы.

Захмялелая кампанія.

захмяле́ць гл. хмялець.

захо́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. зайсці.

2. Прыём.

З другога заходу.

Перанесці цыбулю за тры заходы.

захо́дзіцца¹ гл. зайсціся¹.

захо́дзіцца² гл. зайсціся².

захо́дзіць гл. зайсці.

захо́дні гл. захад.

захо́п гл. захапіць.

захо́пліваць гл. захапіць.