вы́трымаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1. што. Устаяць, стойка перанесці, не паддаўшыся ўздзеянню цяжару, ціску і пад.
Плаціна вытрымала напор паводкі.
В. асаду.
2. што. Падвяргаючыся праверцы, аказацца годным.
В. прыёмныя экзамены.
3. перан., што. Праявіць цвёрдасць, не ўступіць.
В. сваё слова да канца (не адступіць ад сказанага).
4. каго-што. Пратрымаць дзе-н. на працягу якога-н. часу.
В. хворага дома.
5. што. Доўгім захоўваннем давесці да высокай якасці.
В. віно.
6. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра тыражы кніг, спектаклі: ажыццявіцца, адбыцца ў якой-н. колькасці.
Падручнік вытрымаў многа выданняў.
П’еса вытрымала некалькі пастановак.
|| незак. вытры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
Не вытрымлівае ніякай крытыкі (перан.: нікуды не варта).
вы́трымка¹, -і, ДМ -мцы, ж.
1. Уменне валодаць сабой; стойкасць, цярплівасць.
Праявіць вытрымку.
2. Час, на працягу якога адкрыты аб’ектыў фатаграфічнага апарата.
Зняць з вялікай вытрымкай.
вы́трымка², -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.
Цытата, выпіска.
В. з даклада.
вы́тхнуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.
Страціць моц, пах.
Хрэн вытхнуўся.
|| незак. вытыха́цца, -а́ецца.
вы́тынкаваць гл. тынкаваць.
вы́тыркнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак. (разм.).
Высунуцца, паказацца адкуль-н. знутры.
В. з акопа.
|| незак. вытырка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.