Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

неспага́дны, -ая, -ае.

Тое, што і неспагадлівы.

|| наз. неспага́днасць, -і, ж.

неспадзе́ўка, -і, ДМ -дзе́ўцы, мн. -і, -дзе́вак, ж. (разм.).

Нечаканасць, непрадбачанасць.

неспадзе́ўкі, прысл. (разм.).

Нечакана, раптоўна.

Н. пайшоў дождж.

неспадзява́насць, -і, ж.

1. гл. неспадзяваны.

2. Нечаканае здарэнне, выпадак і пад.

Прыемная н.

неспадзява́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Нечаканае здарэнне, выпадак і пад.

неспадзява́ны, -ая, -ае.

Нечаканы, непрадбачаны.

Н. госць.

Здарылася неспадзяванае (наз.).

|| наз. неспадзява́насць, -і, ж.

неспако́й, -ю, м.

1. Трывога, душэўнае ўзбуджэнне.

Яго ахапіў н.

2. Масавае хваляванне, узбуджэнне.

Грамадскі н.

3. Турботы, клопаты аб кім-, чым-н.

Н. за сына.

несправядлі́васць, -і, ж.

1. гл. несправядлівы.

2. Несправядлівы ўчынак, несправядлівае слова.

Дапусціць н.

несправядлі́вы, -ая, -ае.

Які адступаецца ад справядлівасці, супярэчыць справядлівасці.

Н. прыгавор.

|| наз. несправядлі́васць, -і, ж.

нестраяві́к, -раевіка́, мн. -раевікі́, -раевіко́ў, м. (разм.).

Ваеннаслужачы нестраявой¹ часці.