Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

загрузі́ць, -ужу́, -у́зіш, -у́зіць; -у́жаны; зак.

1. гл. грузіць.

2. перан., каго-што. Запоўніць работай, даць работу ў патрэбнай колькасці.

З. трактары на поўную змену.

З. выкладчыка.

|| незак. загружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.; да 1 знач.спец.).

|| наз. загру́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

загру́знуць гл. грузнуць.

загрунтава́ць гл. грунтаваць.

загры́вак, -ры́ўка, мн.ы́ўкі, -ры́ўкаў, м.

1. Ніжняя частка грывы, якая прылягае да карка.

2. Частка шыі ніжэй патыліцы (разм.).

Даць па загрыўку (разм.) — выгнаць, зняць з працы.

|| прым. загры́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

загры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -зі́; -зены; зак., каго.

1. Грызучы, давесці да смерці.

Ваўкі загрызлі каня.

2. перан. Змучыць, давесці да цяжкага душэўнага стану папрокамі, прыдзіркамі, лаянкай і пад. (разм., неадабр.).

|| незак. загрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

загрыме́ць, -млю́, -мі́ш, -мі́ць; -мі́м, -міце́, -мя́ць; -мі́; зак.

1. Пачаць грымець.

Загрымеў гром.

2. З грукатам упасці, зваліцца (разм.).

З. уніз па прыступках.

загрымірава́цца гл. грыміраваць.

загрымірава́ць гл. грыміраваць.

загрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак.

1. гл. заграбаць.

2. каго. Схапіць, арыштаваць або раптоўна забраць куды-н. (разм.).

загрэ́бці², -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; -гро́б, -грэ́бла; зак.

Пачаць грэбці.