Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

суча́снасць, -і, ж.

1. гл. сучасны.

2. Сучасная эпоха, рэчаіснасць.

Адлюстраванне сучаснасці ў спектаклі.

суча́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які жыве ў адзін і той жа час з кім-, чым-н.

Мы — сучаснікі вялікіх падзей.

|| ж. суча́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

суча́сны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да цяперашняга часу, да адной эпохі з кім-н.

С. беларускі раман.

Сучасныя Якубу Коласу паэты.

2. Які мае адносіны да сённяшняга; цяперашні.

Сучаснае жыццё.

Сучасныя падзеі.

3. Які адпавядае патрабаванням свайго часу, не адсталы.

Сучасная тэхніка.

Сучасныя ідэі.

4. суча́снае, -ага, н. Падзеі, якія адбываюцца цяпер, у дадзены час; цяперашні час.

Пра сучаснае можна многа гаварыць.

|| наз. суча́снасць, -і, ж. (да 2 знач.).

су́чка гл. сука.

сучляне́нне, -я, н.

1. гл. сучляніць.

2. Від, спосаб змацавання асобных частак дэталей, секцый чаго-н., касцей, храсткоў і інш., а таксама месца такога змацавання.

Шарнірнае с.

С. запясця.

сучляні́ць, -ляню́, -ле́ніш, -ляні́ць; -ляні́м, -леніце́, -ляня́ць; -ле́нены; зак., што.

Злучыць, змацаваць разам.

С. часткі канструкцыі.

|| незак. сучляня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. сучляне́нне, -я, н.

су́чча, -а, н., зб.

Сукі; галлё.

Назбіраць с.

су́ччын, -а.

Які належыць сучцы, зроблены для сучкі.

Суччына будка.

Суччын сын — нягоднік, ужыв. як лаянкавы выраз, часцей у форме зваротка.

суш, -ы, ж.

1. Сухое, без дажджоў надвор’е; засуха.

Увесь май стаяла с.

2. Што-н. сухое, пазбаўленае вільгаці (напр., сухая зямля, сухое галлё).

су́ша, -ы, ж.

Зямля ў процілегласць воднай прасторы.

Вярнуцца з мора на сушу.