загаро́джвацца гл. загарадзіць.
загаро́джваць гл. загарадзіць.
загаро́дка гл. загарадка.
загартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымаць большую цвёрдасць шляхам загартоўкі.
Сталь загартавалася.
2. перан. Стаць фізічна і маральна стойкім.
Здароўе загартавалася.
Армія загартавалася ў баях.
|| незак. загарто́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
загартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.
1. што. Надаць металічнаму вырабу большую цвёрдасць шляхам награвання і хуткага ахаладжэння.
2. перан. Зрабіць фізічна і маральна моцным, стойкім, вынослівым.
З. здароўе.
|| незак. загарто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. загарто́ўванне, -я, н. і загарто́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
Чалавек атрымаў добрую загартоўку.
|| прым. загарто́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
загарэ́цца, -ру́ся, -ры́шся, -ры́цца; -ры́мся, -рыце́ся, -ра́цца; -ры́ся; зак.
1. Пачаць гарэць (у 1, 5—7 знач.).
У далечыні загарэўся агеньчык.
Загарэлася з вышак (пачаўся пажар). З. ідэяй (перан.). Вочы загарэліся ад цікаўнасці (перан.).
2. безас., каму з інф. Вельмі захацецца (разм.).
Загарэлася яму ісці ў грыбы.
3. перан. Узнікнуць, пачацца з вялікай сілай.
Загарэлася спрэчка.
|| незак. загара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
загарэ́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; -ры́; зак.
Набыць загар.
З. на сонцы.
|| незак. загара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і зага́рваць, -аю, -аеш, -ае.
зага́слы, -ая, -ае.
Які перастаў гарэць, свяціць, патухлы.
Загаслыя галавешкі.
Загаслыя вочы (перан.: стомленыя).