Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

непарты́йны, -ая, -ае.

Які не з’яўляецца членам ніякай партыі; беспартыйны.

|| наз. непарты́йнасць, -і, ж.

непару́шны, -ая, -ае.

1. Такі, якога нельга парушыць, моцны.

Непарушная дружба.

2. Які захоўваецца ў цэласці, не падлягае расходаванню.

Н. запас вады.

|| наз. непару́шнасць, -і, ж.

непары́ўны, -ая, -ае.

1. Такі, які не паддаецца раз’яднанню на часткі; суцэльны.

Непарыўныя звёны ланцуга.

2. Такі, якога нельга раз’яднаць; непарушны.

Непарыўная дружба.

|| наз. непары́ўнасць, -і, ж.

непасе́да, -ы, Д -у, Т -ам, М -дзе, м.; ДМ -дзе, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -се́д і -аў (разм.).

Непаседлівы чалавек (звычайна пра дзіця).

непасе́длівы, -ая, -ае.

Вельмі рухавы, мітуслівы, неспакойны.

Непаседлівае дзіця.

|| наз. непасе́длівасць, -і, ж.

непаслушэ́нства, -а, н.

Нежаданне або адмаўленне слухацца, слухаць каго-н.

Пакараць за н.

непаслядо́ўнасць, -і, ж.

1. гл. непаслядоўны.

2. Непаслядоўны ўчынак, паводзіны і пад.

непаслядо́ўны, -ая, -ае.

Пазбаўлены паслядоўнасці, нелагічны.

Непаслядоўныя дзеянні.

|| наз. непаслядо́ўнасць, -і, ж.

непасрэ́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае прамежкавых звёнаў; прамы.

Непасрэдная сувязь.

2. Які робіць усё без сумнення, кіруючыся толькі ўнутранымі схільнасцямі; просты, шчыры.

Непасрэдная натура.

Паводзіць сябе непасрэдна (прысл.).

|| наз. непасрэ́днасць, -і, ж.

непастая́нны, -ая, -ае.

Зменлівы, няўстойлівы.

Непастаяннае надвор’е.

Непастаянная натура.

|| наз. непастая́нства, -а, н.