Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

узарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разбурыцца ад узрыву.

Граната ўзарвалася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Парушыцца (пра цішыню і пад.).

Цішыня ўзарвалася.

Зала ўзарвалася ад апладысментаў.

3. перан. Не стрымаць свайго абурэння, вельмі раззлавацца (разм.).

Ён цярпеў-цярпеў і ўзарваўся.

|| незак. узрыва́цца, -а́юся, -ае́шся, -а́ецца.

узарва́ць, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак.

1. што. Разбурыць выбухам.

У. пераправу.

2. што. Узадраць, парушыць цэласць чаго-н.

У. падлогу.

3. перан., што. Парушыць чым-н. спакой, цішыню і пад.

Гром апладысментаў узарваў цішыню.

4. перан., каго (што); пераважна безас. Абурыць, раззлаваць (разм.).

Гэта несправядлівасць узарвала яго.

Ад яго слоў мяне ўзарвала.

|| незак. узрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

узасо́с, У выразе: цалавацца ўзасос (разм.) — цалавацца вельмі моцна, не адрываючыся.

узаткну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак. (разм.).

1. каго-што. Насадзіць на што-н. вострае.

2. што. Наспех абуць, усунуць.

У. боты на босыя ногі.

|| незак. устыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

узаця́жку, У выразе: курыць узацяжку — курыць зацягваючыся, удыхаючы ў сябе дым.

узбагаці́цца, -гачу́ся, -гаці́шся, -гаці́цца; -гаці́мся, -гаціце́ся, -гаця́цца; зак.

1. Стаць багатым, разбагацець (разм.).

2. перан. Папоўніцца чым-н., стаць больш багатым па саставе, змесце і пад.

Бібліятэка ўзбагацілася новымі выданнямі.

У. вопытам.

|| незак. узбагача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узбагачэ́нне, -я, н.

узбагаці́ць, -гачу́, -гаці́ш, -гаці́ць; -гаці́м, -гаціце́, -гаця́ць; -га́чаны; зак., каго-што.

1. Зрабіць багатым, заможным.

2. перан. Зрабіць больш багатым, разнастайным па саставе, змесце і пад.

У. сваю памяць.

|| незак. узбагача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узбагачэ́нне, -я, н.

узбадзёрыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

Стаць, зрабіцца бадзёрым, падбадзёрыцца.

|| незак. узбадзёрвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

узбадзёрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго (што).

Выклікаць бадзёры настрой, прыліў энергіі, падбадзёрыць.

Яго словы мяне ўзбадзёрылі.

|| незак. узбадзёрваць, -аю, -аеш, -ае.

узбаламу́ціць гл. баламуціць.